МІЖДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ ВЫШЭЙШАЯ
ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ Ў ГРОДНА

"Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае,
кайцеся і верце ў Евангелле" Мк 1, 15

МІЖДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ ВЫШЭЙШАЯ
ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ Ў ГРОДНА

"Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае,
кайцеся і верце ў Евангелле" Мк 1, 15

МІЖДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ ВЫШЭЙШАЯ
ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ Ў ГРОДНА

"Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае,
кайцеся і верце ў Евангелле" Мк 1, 15

МІЖДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ ВЫШЭЙШАЯ
ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ Ў ГРОДНА

"Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае,
кайцеся і верце ў Евангелле" Мк 1, 15

ПРА НАС

Вышэйшая духоўная семінарыя у Гродне заснавана 1 верасня 1990 года арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Размясцілася ў мурах былога кляштара айцоў бернардынаў, пабудаванага ў XVII стагоддзі і злучанага з велічнай святыняй Адшукання Святога Крыжа. Заступнікамі семінарыі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя, Беззаганна Зачатая, св. Міхал Арханёл і св. Юда Тадэвуш, Апостал.

У часе падрыхтоўкі да святарскіх пасвячэнняў семінарысты атрымліваюць усебаковую фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і душпастырскую. Навучанне працягваецца 7 гадоў.

Шматлікія выпускнікі ВДС выконваюць святарскую паслугу не толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі, але і за яе межамі: у Беларусі, Расіі, Украіне, Італіі, Казахстане, Літве, Ізраілі, дзяржавах Паўднёвай Амерыкі. Некаторыя з іх працягваюць далейшае навучанне ў Польшчы, Італіі, Германіі.

ДЛЯ АБІТУРЫЕНТА

 

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ ДЛЯ КАНДЫДАТА:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння (пішацца ў семінарыі)
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія (на старонцы А4 з водступамі 3 см па баках
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • сэртыфікаты трох экзаменаў цэнтралізаванага тэсціравання (для кандыдатаў з сярэдняй адукацыяй): 1) беларуская/руская мова, 2) замежная мова, 3) гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства
  • пасведчанне аб хросце
  • пасведчанне аб канфірмацыі
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
  • характарыстыка ад пробашча
  • характарыстыка ад катэхета
  • медыцынская даведка ўстаноўленай формы для паступлення ў ВНУ
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • ваенны білет або прыпісное пасведчанне (арыгінал і яго ксеракопія)

Дзе мы знаходзімся?

8 0152 62 22 22
8 0152 62 14 00

БЕЛАРУСЬ, ГРОДНА 230025
вул. ПАРЫЖСКАЙ КАМУНЫ 1